субота, 30 красавіка 2011 г.

Пачынаем працу з ebay!

Прывiтанне!
Значыцца, пачатак працы з ebay складаецца з наспупных этапаў:

  1. Неабходна атрымаць картку, якая а) працуе ў iнтэрнэце, б) працуе з paypal
  2. Рэгiстрацыя ў Paypal
  3. Рэгiстрацыя ў ebay
  4. Пошук лота
  5. ???
  6. Profit!
Далей, па пунктах:

1. Неабходна атрымаць картку, якая а) працуе ў iнтэрнэце, б) працуе з paypal
З гэтым зараз цяжка. Што магу сказаць з асабiстага досведу? У нас працуе пакуль Visa Virtuon ад БПС-банка. Што з астатнiмi - малавядома. Праз тое, што ў палцы мы на птушыных правах - бывае ўсякае. Аператыўна сачыць за сiтуацыяй можна тут - http://forum.onliner.by/viewtopic.php?t=310431&postdays=0&postorder=asc&start=4880

2.
Там жа распiсана працэдура як зарэгiстравацца ў paypal.

3.
Рэгiстрацыя ў ebay. Тут усё проста - рэгiструемся, указваем Беларусь як краiну пражывання i нiякiх праблем.

4. Пошук лоту. А вось гэта самы цынус iбэю J Тут пакуль сам не пакапаешся добра - не навучышся. Але пару парад ёсць:
  1. сайты ebay
    1. ebay.com тут тавары ў асноўным з ЗША i бывае што з Кiтаю. Што браць: электронiка/iншыя няшныя штукi, але невялiкага памеру, бо дастаўка дарагаватая часам.
    2. ebay.co.uk тут тавары з Велiкабрытанii. Што браць: адзенне! Дастаўка звычайна танней, чым з ЗША, таксама, электронiка i ўсё такое.
    3. ebay.de, ebay.pl - гэта, калi ведаеце нямецкую/польскую. Я звычайна iмi не карыстаюся (рабiў раз замову з нямецкага - не айс, сядзi як дурань з translate.google.com перакладай - мне ўжо прасцей адразу на англамоўных версiях пашукаць). Палякi неяк слаба сюды дасылаюць, але гэта трэба глядзець.
    4. global.ebay.com - глабальный сайт iбэю, шукае адразу па ўсiх сайтах. Мiнус - фiльтры пошуку слабыя.
  2. Падчас пошуку можна выбраць фiльтр, каб паказваць толькi тавары з дастаўкай у Беларусь. Для гэтата трэба адстартаваць латы па Price + P&P: lowest first
  3. Асноўнае правiла пошуку: чытаць УСЁ па метаду паўночна-заходняга кута: чытаць апiсанне лотаў з верхняга левага кута ў нiжнi правы. Без выключэнняў. Бо сiтуацыi бываюць розныя, напрыклад:
    1. Дасылаюць толькi на адрас paypal: значыць, будзе iсцi праз расiю i не факт, што дойдзе -> такiя латы фтопку
    2. На малюнку бачым прыгожы новы тэлефона, а ў апiсаннi будзе напiснана дробным шрыфтам "бу 5 год" - значыць, прыйдзе тэлефон бу 5 год i наўрад цi можна будзе адкрыць claim - скаргу на прадаўца, бо апiсанне правiльнае.
    3. На малюнку бачым прыгожую каробку тэлефона, а ў апiсаннi будзе напiснана дробным шрыфтам "прадаецца каробка ад тэлефона без тэлефона" - значыць, прыйдзе толькi каробка i наўрад цi можна будзе адкрыць claim - скаргу на прадаўца, бо апiсанне правiльнае. На свае вочы бачыў цiпа-iPad за $400 - у апiсаннi напiсана, што за гэтыя грошы вам прыйдзе лiст з вялiкай падзякай - гэта, ужо, канешне, fraud (падман) у чыстым выглядзе, але нафiга гэтыя праблемы?
  4. Часам пасылкi не даходзяць - цi па вiне пошты, цi таму, што прадавец пiдарас. Першае, што вас здзiвiць - калi раней не сутыкалiся - добрасумленныя прадаўцы стараюцца дапамагчы ўсiмi магчымымi сродкамi. Напрыклад, была сiтуацыя - батарэя ад ноўта не прыйшла праз 60 дзён - тэрмiн падачы claim сцёк, лiчы - прапалi грошыкi, але напiсалi прадаўцу, той выслаў tracking number (нумар, па якiм можна адсачыць пасылку) i паабяцаў зрабiць refund (вяртанне грошай), калi пасылка не знойдзецца. Хаця пра правiлах iбэй ён мог мяне паслаць на йух i я ў гэтым выпадку нiчога бы не зрабiў. Пасылка, дарэчы, у той час ужо два тыднi валялася ў паштовым аддзяленнi - так што нашая пошта ячшэ тыя слоўпокi. Добра, што не крадуць хоць, прынамсi, у нас не было такiх выпадкаў. Другi прыклад: у iншага прадаўца замовiў акуляры - праз 43 днi правяраю - як яны там. Опа! Прадавец ужо выпiлены з iбэю, хутчэй за ўсё, за fraud. Адкрыў скаргу, апiсаў, як усё ёсць - iбэй вярнуў грошы. Ну i калi выпала так, што прадавец сумленны, вярнуў грошы, а пасылка раптам прышла, то прынята паведамляць прадаўцу пра гэта i якiм-небудзь чынам пераводзiць гэтыя грошы. Калi ласка, не псуйце iмiдж краiны, ён i так нiжэй за плiнтус J
  5. Не саромеемся пытаць у прадаўца, калi што незразумела па лоту ДА ТАГО, ЯК ЯГО НАБЫЛI. Бо калi напiсана genuine - значыць, так яно i ёсць. А калi не - то можна быць i падробка пад кiтай J
  6. Тыпы аўкцыёнаў:
    1. Buy it now - самы просты: звычайная пакупка без нiякiх ставак i ўсяго такога.
    2. Auction - аўкцыён - робiм стаўку, чакаем пакуль скончыцца. Калi цiкава - пачытайце пра ebay snipers - не зусiм чЭсна, але nobody cares.
    3. Best offer - робiм прапановы, прадавец выбiрае тую, якая яму спадабался.
  7. Спосаб дастаўкi: галоўнае правiла - забудзьце пра кур'ерскiя службы (UPS (не USPS), DHL, FedEx) як пра старшны сон - бо гэта па-першае лiмiт 10€, па-другое - за пасылкай ехаць у Мiнск-2. Месца страншае. Я адзiн раз прайшоў гэты квест - нiкому не раю. Паўдня кату пад хвост. Таму нашы выбар - звычайная пошта альбо EMS

З большага, усе. Лiрычнае адступленне: як бачыце, целарухаў для пачатку зрабiць трэба шмат, але калi спадабаецца, то гэта як новы мiр. Што я там толькi не набываў па коштах нiжэй за нашыя, а то i ўвогуле ўнiкальныя рэчы! Вастрыльны водны камень з Японii, кабуру Fobus з Iзраiлю, eReader з ЗША i шмат чаго. Яно таго каштуе. Але для разавай пакупкi магчыма, ёсць сэнс пашукаць пасярэднiка. Як яно там дакладна, не ведаю, але думаю, схема кшталту такой: 10% за паслугi i нiякiх гарантый, што тавар дойдзе. Прынамсi, для сваiх я так раблю (толькi без 10%). Ebay гэта трошкi латэрэя, але шчыра прызнацца - выйграць шанец знаааааачна вышэй, чым у СпортЛато (цi як гэтая фiгня завецца?) У маiм выпадку - 100% выгрыш. Адна пасылка была fraud - i то, грошы вярнулi.

No comments: