серада, 18 лютага 2009 г.

Java, Struts, Hibernate and so on...

Усім добрага вечара!

Кароткія звесткі аб тым, што вам магчыма патрабуецца ў напісанні праектаў у Вейніка.

Па-першае, гэта Struts ("стратс" (падпоркі))
-- Генерал: фрэймворк для напісання вебаплікух. Калі хочаце, можаце лічыць гэта нейчым накштал asp.net, але, на мой погляд, Struts значна больш
гібкі і зручны для гэтай справы.
-- Што сабой уяўляе: набор бібліятэк (тыя, што *.jar). Раю юзаць Struts 2 ( але можна і Struts 1).
-- Дзе што шукаць:
сайт праекту http://struts.apache.org/ , http://struts.ru - там нават нешта па-расейску ёсць.
кнігі, якія ёсць у мяне:
Struts in action 2003, Manning - нічо так, але пра Struts 1
Apress - Beginning Apache Struts - From Novice to Professional - што за яна, ужо ня памятаю :(
Apress - Practical Apache Struts2 Web 2.0 Projects - па назве - мабыць пра Struts 2
O_Reilly_-_Jakarta_Struts_
Cookbook_-_2005_-_Bill_Siggelkow - хаця і 2005, але яшчэ Struts 1.х
O'Reilly - Programming Jakarta Struts - 2002 - таксама Struts 1.1
WILEY_Mastering_Jakarta_Struts - вось тут менш літар ;)
Wiley - Jakarta Struts For Dummies - а тут ёсць малюнкі.

Як відно, па Struts 2 амаль нічога. Ёсць нядрэнны бук Struts 2 in action , Manning, але гэта праз Віталега, бо з маёй сеткі
гэтая бібліятэка не даступна.

Па-другое, Tiles
-- Генерал: плюшка для Стратс, каб працаваць з шаблонамі (зноў жа, нешта накшталт masterpages, але больш гібкае і моцнае)
-- Што сабой уяўляе: здэцца, адна бібліятэка, ды мо якіх пару таглібаў
-- Дзе што шукаць
сайт праекту: http://tiles.apache.org/
кнігі, якія ёсць у мяне:
tilesAdvancedFeatures
таксама апісваецца амаль ва усіх кнігах са Struts

Па-трэцяе, Hibernate
-- Генерал: фрэймворк для працы з базамі дадзеных. Яшчэ такія фрэймворкі клікаюць ORM здэцца - нешта накшталт LNQ у рашотцы. Але LNQ у параўнанні
з Hibernate - кітайская грамата, ды яшчэ у кнізе на японскім ;)
-- Што сабой уяўляе: набор бібліятэк. Раю юзаць трэцюю версію - сьвежачок зпампаваў на днях - можаце брать.
-- Дзе што шукаць:
сайт праекту http://www.hibernate.org/
кнігі, якія ёсць у мяне:
Hibernate in action, Manning - нядрэнны бук

Па-чацвёртае, Spring
-- Генерал: ммм... нават ня ведаю, як яго назваць... Нешта накшталт кантэйнеру аплікацыі. Але тут лепш паспрабаваць, чым размаўляць.
Можа выкарыстоўвацца ня толькі для вебу, але і для дэсктопу ці яшчэ чаго. Аналагу з шарпу нават не магу прыдумаць. Spring дазваляе легка
сабраць у адну кучу Struts, Hibernate і іншае. Рэч здораўская, але і трохі мутнаватая. Ня раю яе тым, хто піша просценькую вебаплікуху, але
тым, хто мае трохі часу - раю - разбярэціся адзін раз - зможаце потым лёгка яе юзаць.
-- Што сабой уяўляе: тое ж самае :)
-- Дзе што шукаць
сайт праекту http://www.springsource.org/
кнігі, якія ёсць у мяне
Spring in action, Manning
Spring Live - добра апісана, як юзаць Spring+Hibernate+Srtuts


Па-пятае, JUnit (special for you, Sveta & Ira :) )
-- Генерал: фрэймворк для тэсту чаго заўгодна. Ня здзіўлюся, калі ім можна і com-порт з падрубленым "уцюгом" патэсціць. Лёгкі ў разуменні -
нам прыперла - за два дні разабраліся :)
-- Што сабой уяўляе: ага, набор *.jar. У модных IDE накштал NetBeans, Eclipse J2EE Suite, IDEA ёсць звычайна у камплекце.
-- Дзе шукаць:
сайт праекту http://www.junit.org/
добрая кніга Junit in action, Manning, на жаль, у мяне няма :(

У якасці плюшкі, калі патрэбуюцца мок-аб'екты - юзайте easymock - тут google вам у дапамогу.

Па-шостае, JavaFX
-- Калi ведаеце, што такое AdobeFlex or MS SilverLight, то гэта падобна на іх.
-- Дзе шукаць:
тут адпраўная кропка - java.sun.com, потым google.com http://javafx.com/
Здэцца, нешта было ў бібліятэцы па JavaFX, але тут ужо Віталега прасіце ;)

І апошняе: тут некаторыя (ня будзем паказваць пальцам на Парфеяўца) пыталі, ці ёсць Struts/Hibernate/String etc у Eclipse ці яшчэ ў якой IDE. Адкажу адразу так:
а ці ёсць у віндзе фільм "Перавозчык 3"? Адказ просты - калі запішаце - будзе, калі не - не будзе :) Eclipse у мінімальнай пастауцы займае добра калі 30 метраў, і канешне, там нічога няма,
ну а калі паставіть Eclipse WTP ды яшчэ панавей, то там ня толькі Struts/Hibernate/String... будзе, а і яшчэ шмат чаго. А калі ня будзе - усё проста - пампуем з сайту праекту бібліятэкі і юзаем.
Так нават лепш - больш зразумела, што ды куды.